Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Нацыянальны атлас Беларусі прадстаўлены ў электронным фармаце

Дата: 7 декабря 2025 в 15:07
Автор: Акулич Е. К.
25 просмотров

У верасні 2024 года ў Мінску адбылася прэзентацыя абноўленага Нацыянальнага атласа Беларусі, які ўпершыню быў выдадзены ў 2002 годзе. Гэты картаграфічны твор ахоплівае ўсе аспекты існавання і развіцця нашай краіны, з’яўляючыся асновай для планавання і прагназавання ў сацыяльна-эканамічнай сферы.

У снежні ж 2025 года прадстаўлена электронная версія Нацыянальнага атласа Беларусі. Цікава, што абодва выданні – 2002 г. і 2024 г. – можна пагартаць віртуальна.

Нацыяльнальны атлас Беларусі – унікальны фундаментальны навукова-даведачны твор, які сістэматызуе і візуалізуе комплексную інфармацыю пра прыроду, насельніцтва, эканоміку, экалогію, культуру і гісторыю нашай краіны.

Атлас прапануе шырокія магчымасці яго выкарыстання: у галіне дзяржаўнага кіравання, навукі, адукацыі, міжнародных адносін. Інфармацыя ў электронным фармаце атласа прадстаўлена па тэматычных раздзелах: «Агульныя звесткі», «Гісторыя», «Рэльеф», «Расліннасць», «Насельніцтва», «Прамысловасць і будаўніцтва» і інш., што адпавядае зместу папяровай версіі выдання.

Такі электронны фармат Нацыянальнага атласа Беларусі –  універсальны інструмент, які дае магчымасць аператыўна атрымліваць актуальную геаграфічную інфармацыю, візуалізаваць прасторавыя дадзеныя і эфектыўна аналізаваць сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў нашай рэспублікі.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта https://nationalatlas.by;

фота для прэўю: https://www.gki.gov.by

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.