ЗАГАД
30.08.2024
Аб арганізацыі прапускнога рэжыму
і прыняцці дадатковых мер бяспекі
На падставе Закона “Об охранной деятельности в Республике Беларусь” ад 08.11.2006 №175-3 (рэд. ад 04.05.2012) з мэтай прыняцця дадатковых мер па забеспячэнню бяспекі навучэнцаў і работнікаў школы
ЗАГАДВАЮ:
1.Назначыць асоб з ліку адміністрацыі школы і тэхнічнага персаналу за забеспячэнне бяспекі ва ўстанове адукацыі (Далей- школа) ў наступным складзе:
1.1.Лоева Галіна Сяргееўна, настаўнік школы, старшыня ПК;
1.2.Лісіцкая Ірына Іванаўна, намеснік дырэктара па вучэбна - выхаваўчай рабоце;
1.3.Калесная Аляксандра Мікалаеўна, загадчык гаспадаркай;
2. З ліку тэхнічнага персаналу:
2.1.Гаўрылавец Наталля Іванаўна, вахцер школы;
2.2.Пілевіч Іван Уладзіміравіч, вартаўнік школы;
2.3.Лукашэвіч Уладзімір Міхайлавіч, вартаўнік школы.
2.4.Грэчка Марыя Адамаўна, вартаўнік школы
Тэрмін- з 01.09.2024 і пастаянна
2. Калеснай Аляксандры Мікалаеўне, загадчыку гаспадаркай школы:
2.1.арганізаваць дадатковыя інструктажы з тэхнічнымі работнікамі школы , якія ажыццяўляюць прапускны рэжым ва ўстанове
Тэрмін- з 01.09.2024
3.Адказным работнікам школы з ліку пералічаных п.1.Загада :
3.1.забараніць бесперашкодны доступ у школу пабочных асоб, за выключэннем работнікаў школы і вучняў.
Тэрмін- з 01.09.2024 і пастаянна
4. Асоб, не звязаных з адукацыйным працэсам, прапускаць у школу па ўзгадненні з дырэктарам школы або асобай, якая замяняе яго , з запісам у "Кнізе ўліку наведвальнікаў".
Тэрмін- з 01.09.2024 і пастаянна
5. Забараніць уезд на тэрыторыю школы транспартных сродкаў, акрамя спецыяльнага аўтамабільнага транспарту.
Тэрмін- з 01.09.2024 і пастаянна
6. Забараніць ажыццяўляць пропуск асоб з вонкавымі прыкметамі алкагольнага ап'янення або стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў.
Тэрмін- з 01.09.2024 і пастаянна
7.Забараніць тэхнічным работнікам, з ліку пералічаных, прымаць змену ў работніка школы (вартаўніка), які з’явіўся па знешніх прыметах на працу ў стане алкагольнага ап’янення. Неадкладна інфармаваць дырэктара школы ці асоб , якія яго замяшчаюць
Тэрмін- з 01.09.2024 і пастаянна
8. Неадкладна інфармаваць кіраўніка ўстановы адукацыі аб асобах, якія прадстаўляюць патэнцыйную пагрозу бяспецы работнікаў і вучняў школы.
Тэрмін- з 01.09.2024 і пастаянна
9. Адказнасць за арганізацыю прапускнога рэжыму ўскласці на дзяжурнага адміністратара, дзяжурных настаўнікаў і адказнага з ліку абслугоўваючага персаналу.
10 .Акуліч Еве Канстанцінаўне., адказнаму за школьны сайт, размясціць загад аб прапускным рэжыме на сайце школы.
Тэрмін- з 01.09.2024 і пастаянна
10. Адказнасць за выкананне загаду персанальна ўскласці на намесніка дырэктара Лісіцкую Ірыну Іванаўну, загадчыка гаспадаркі Калесную Аляксандру Мікалаеўну
Дырэктар Прыбалавіцкай
сэрэдняй школы Л.П.Акуліч
|