История школы
Первой школой в деревне Приболовичи была церковно-приходская школа, которая открылась в 1915 году. Она располагалась в доме Потапа Акулича. В школе обучалась 20 мальчиков. В 1948 году построена типовая начальная школа. Первым директором была Шетько Анна Антоновна. Четырёхлетняя школа была преобразована в семилетнюю в 1949 году. В ней обучалось 87 учеников. С 1-го сентября 1960 года школа стала восьмилетней. 1 сентября 1974 года было начато строительство нового здания, а 20 декабря 1975 года учащиеся и учителя начали работать в новой школе. 1 сентября 1979 года школа пребразована в среднюю. В этот год в школу пришли 362 учащихся.
В разное время школу возглавляли:
· Мажейко Андрей Владимирович(1955-1956 гг.)
· Мазур Павел Ульянович(1956-1957 гг.)
· Акулич Адам Александрович(1957-1960гг.)
· Авдашкова Лидия Петровна(1960-1986гг.)
· Колесная Лидия Ивановна1986 - 1995 гг.
· Сопот Людмила Николаевна1995-2007гг
· Акулич Любовь Петровна (2007 по н.в.)
Мяне завуць Дзямкова Дар’я, я вучаніца 10 класа Прыбалавіцкай сярэдняй школы.
Прадстаўляю вашай увазе даследчую работу «Гісторыя маёй школы».
Перш чым пачаць абарону сваёй працы, я б хацела запытаць ў вас: ці ведаеце вы гісторыю школы ў якой вучыцеся, ці вучыліся?…
У нашай краіне шмат школ, і ў кожнай – свая непаўторная гісторыя, свой асаблівы твар. І мне, вучаніцы 10 класа, стала цікава даведацца пра гісторыю сваёй школы, каб я магла назваць сябе сапраўдным патрыётам.
Перад сабой я паставіла мэту - вывучыць гісторыю станаўлення і развіцця школы ў падзеях, фактах, асобах, дакументах.
На аснове мэты былі вылучаны наступныя задачы:
- Сабраць матэрыял пра гісторыю школы, пачынаючы з яе стварэння і заканчваючы сённяшнім днём;
- Абапіраючыся на архівы адміністрацыі школы, удакладніць звесткі аб ветэранах педагагічнай працы;
- Сістэматызаваць сабраны матэрыял для стварэння музея "Гісторыя школы".
Я лічу, што актуальнасць маёй даследчай працы заключаецца ў тым, што кожны вучань павінен ведаць гісторыю сваёй школы.
Пачатак сваёй даследчай працы пачала з вывучэння архіўных дакументаў школы, вывучэння “Кнігі Памяці”, а таксама з гутарак з дырэктарам школы, настаўнікамі-ветэранамі.
Пасля чаго даведалася, што ў 1915 годзе ў нашай вёсцы адкрылася двухкласная царкоўна-прыходская школа, якая размяшчалася ў хаце Акуліча Патапа. Пазней для школы купілі яўрэйскую хату. Да гэтага пісьменных людзей у вёсцы не было.
Паводле ўспамінаў Валынец Любоў Адамаўны і Сопат Людмілы Мікалаеўны, ветэранаў педагагічнай працы, я даведалася, што з 1915 па 1920 гады першымі настаўнікамі школы працавалі: Краўчанка Фёдар Пятровіч, Шапіра Іосіф Ісакавіч, Елісеенка Сцяпан Іосіфавіч.
У 1948 годзе быў пабудаваны драўляны школьны будынак, які стаяў да 1987 года. Школа была пачатковая, узначальвала яе Шацько Ганна Антонаўна. Навучалася ў школе каля 80 вучняў.
У 1949 годзе школа стала сямігодкаю. Дырэктарам працаваў Мажэйка Андрэй Уладзіміравіч, потым з 1955 года Мазур Павел Ульянавіч.
З 1957 года дырэктарам школы быў Акуліч Адам Аляксандравіч.
З 1960 года школа стала васьмігодкаю. Яе ўзначальвала Аўдашкова Лідзія Пятроўна. У ёй навучалася каля 200 вучняў. Месца для вучняў не хапала, пагэтаму часта вучыліся ў наёмных хатах. Менавіта пад кіраўніцтвам Лідзіі Пятроўны і была адкрыта двухпавярховая школа.
У той час не ўсе настаўнікі малі педагагічную адукацыю. Большасць з іх працягвалі завочнае навучанне.
З кожным годам школа працягвала папаўняцца новымі настаўнікамі. Адны прыходзілі, а іншыя пакідалі сцены школы, у залежнасці ад абставін жыцця.
У школе з 1966 г. былі арганізаваны разнастайныя гурткі, з’явіліся паралельныя классы: “А” і “Б”.
Да 1970 г. у вёсцы бязграматнасць поўнасцю яшчэ не была ліквідавана. З гэтай мэтай было арганізавана індывідуальнае навучанне бязграматных жыхароў. За кожным бязграматным чалавекам замацоўвалі настаўніка, які павінен быў навучыць гэтага чалавека чытаць і пісаць.
З верасня 1971 года ў школе былі адкрыты 9, 10, 11 класы, якія працавалі вечарам.
У 1975 г. была пабудована двухпавярховая школа, якая працуе і зараз. У школе дзейнічаюць: спартыўная зала, шмат вучэбных кабінетаў, сталовая, майстэрня.
Са жніўня 1979 г. васьмігадавая школа набывае статус сярэдняй. У школе навучалася больш за 360 вучняў, адкрываецца падрыхтоўчы клас.
З 1981 года ў старэйшых класах пачалі вывучаць трактарную справу, ДПЮ, у школе ствараецца лагер працы і адпачынку, пачынае працаваць група падоўжанага дня.
З 1986 – кіраўніком школы была Калесная Лідзія Іванаўна. Пры кіраўніцтве Лідзіі Іванаўны было створана школьнае лясніцтва. Пачалася дружба з нямецкімі сябрамі з г. Вуперталя. У школе аднаўляецца мэбля.
З 1995 года дырэктарам школы з’яўлялася Сопат Людміла Мікалаеўна.
З 1995 г. арганізоўваюцца паездкі дзяцей на адпачынак у санаторыі. Праводзяцца раённыя прадметныя семінары.
Калектыў школы прымае ўдзел у грамадскіх справах, у жыцці вёскі: праводзяцца суботнікі, канцэрты мастацкай самадзейнасці, акцыі па добраўпарадкаванню вёскі, прышкольнай тэрыторыі.
З 2000 года школа пачала працаваць па 10-бальнай сістэме, пачынае сваю дзейнасць гурток “Батлейка”, які працуе і сёння. Вучні гуртка прымаюць удзел у раённых, абласных выступленнях, дзе займаюць прызавыя месцы.
3 2007 года дырэктарам Прыбалавіцкай сярэдняй школы працуе – Акуліч Любоў Пятроўна.
Працоўны калектыў Прыбалавіцкай сярэдняй школы ўзнагароджаны Дыпломам 1 ступені па выніках работы за 2017 год і пасведчаннем “Пераходны сцяг” у намінацыі “Лепшая арганізацыя сацыяльнай сферы”.
Доўгі час у школе працуе этнаграфічны - музей “Сялянская хатка”, які ў 2009 годзе быў перамешчаны ў драўляны домік, які школа прыдбала за асабістыя грашовыя сродкі. А з 2018 года музей набывае статус дзяржаўнага музея Прыбалавіцкай сярэдняй школы.
Гісторыя школы пішацца справамі яе вучняў: вучобай, спартыўнымі дасягненнямі, калектыўна-творчымі справамі. Скарбонка нашых дасягненняў – граматы, падзячныя лісты, медалі, вось я і вырашыла разам з Аляксандрай Уладзіміраўнай даследаваць на колькі багатая скарбонка нашай школы.
- Што ў нас атрымалася можна ўбачыць на слайдзе.
Пасля таго, як я адкрыла для сябе шмат новага. Мне захацелася даведацца, на колькі глыбока нашы вучні ведаюць гісторыю сваёй школы? Для гэтага, правяла анкетаванне сярод навучэнцаў школы. Было зададзена 3 пытанні:
1. Ці ведаеш ты гісторыю школы, у якой вучышся?
2. Ці трэба ведаць гісторыю сваёй школы?
3. Ці патрэбна ў школе стварыць музей?
Прааналізаваўшы вынікі анкетавання, я высветліла, што вучні не ведаюць, ці ведаюць вельмі мала пра сваю школу. Пасля, на савеце школы, я выказала прапанову аб стварэнні школьнага музея. Усе мяне падтрымалі і мы звярнуліся да адміністрацыі школы з гэтай просьбай. Вынікам маёй даследчай работы стала стварэнне школьнага музея разам з кіраўніком Дзямковай А.У.
Я лічу, што пастаўленая ў дадзенай працы мэта і задачы дасягнуты ў поўным аб'ёме. Спадзяюся, што вучням нашай школы і гасцям будзе вельмі цікава і пазнавальна наведаць музей “Гісторыя школы”, які ў нас атрымаўся.
Мая гіпотэза пацвердзілася. Гісторыя школы – гэта частка нашай агульнай гісторыі: гісторыі вёскі, нашых продкаў. Гэта памяць, якую мы павінны захоўваць і ведаць, гэта наш маральны абавязак перад самімі сабой і перад будучымі пакаленнямі.
Пасля праведзенай даследчай працы ў мяне з'явілася яшчэ больш гонару за сваю школу. Мне было цікава даведацца, як вучыліся, чым займаліся вучні мінулых гадоў. Цікава было разглядаць старадаўнія чорна-белыя фотаздымкі. Менавіта ў іх захавана памяць.