Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Як паводзіць сябе ў час экзаменаў

Дата: 13 марта 2017 в 23:17, Обновлено 23 октября в 13:42
Автор: Акулич Е. К.

Як паводзіць сябе ў час экзаменаў

   Адзенне павінна быць спакойных адценняў. Пастарайцеся пазбягаць празмерна яскравых каляровых дэталей у адзенні, каб не справакаваць адмоўных эмоцый у людзей, з якімі прыдзецца сустрэцца ў час экзамена. Заўсёды памятайце аб чуцці меры. НІЧОГА ЛІШНЯГА!

   1. За дзень да пачатку экзамена пастарайцеся нічога не вучыць. Калі вы чагосьці не вывучылі, лепш не спрабуйце. “Не наеўся  , то не наліжашся”. Адпачывайце.

 2. Перад экзаменам абавязкова добра выспіцеся!

 3. І вось вы перад дзвярыма класа. Супакойцеся! Скажыце некалькі разоў: “Я спакойны! Я зусім спакойны”. Ідзіце адказваць у першых радах. Чым даўжэй вы не будзеце заходзіць і заставацца сярод аднакласнікаў, якія хвалююцца, тым больш будзеце адчуваць напружанне, няўпэўненасць і страх.

 4. Смела заходзьце ў клас з упэўненасцю, што ўсё атрымаецца.

 5. Сядзьце зручней, выпраміце спіну. Падумайце аб тым, што вы вышэй за ўсіх, разумней, хітрэй і ў вас усё атрымаецца. Засяродзьцеся на словах:” Я спакойны, я зусім спакойны”. Паўтарыце іх не спяшаючыся некалькі разоў.

 6. Выконвайце дыхальныя практыкаванні для таго, каб зняць напружанне:

  • Сядзьце зручна;
  • Глыбокі ўдых праз нос;
  • Затрымайце дыханне;
  • Выдых.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.