ХАРАКТАРЫСТЫКА
Музея “Сялянская хатка”
Дзяржаўнай установы адукацыі
“Прыбалавіцкая сярэдняя школа”
Музей “Сялянская хатка” пачаў працаваць з 1 верасня 2018 г. Асаблівы ўклад у арганізацыю музея ўнеслі настаўнікі і вучні школы. Большасць экспанатаў былі набыты ў старэйшых жыхароў вёскі. На гарышчах пажылых людзей, вучні вышуквалі старадаўнія рэчы, а таксама ў бабуліных куфрах. Гэта ўсё спрыяла папаўненню музея.
Агульная плошча складае 42 квадратных м. Ён размешчаны ў памяшканні школы. Зараз у музеі налічваецца 180 экспанатаў асноўнага фонду і 1 дадатковага. усяго 181 экспанат. Музей уяўляе сабой хатку з усімі прадметамі сялянскага побыту. Тут можна пакруціць кола калаўрота, патрымаць у руках верацяно ці серп, даведацца аб прызначэнні жорнаў, бойкі і бязмена, вілак і лапаты, паспрабаваць пакачаць ільняны ручнік, зазірнуць у бабуліну скрыню.
Экспазіцыі знаёмяць з прадметамі, якія сяляне выкарыстоўвалі ў сваёй паўсядзённай працы і штодзень карысталіся ў побыце. Яны паказваюць, з чаго складаўся інтэр’ер традыцыйнага жылля, як нашы продкі апраналіся, чым займаліся зімовымі вечарамі.
У музеі “Сялянская хатка” можна ўбачыць шмат вышытых ручнікоў, якія падараваны вясковымі жанчынамі. Каб скаратаць доўгія ночы і не паліць дарма газы, збіраліся дзяўчаты ў адну хату. Спявалі песні, а разам з гэтым працавалі.
Значнае месца ў музеі займае печ. Да вясковай печы хочацца дакрануцца рукой: здаецца, яна яшчэ дыхае цяплом, пачаставаўшы гасцей дранікамі і блінамі. Гаршкі, чыгуны, знаходзяцца на прыпечку.
Асноўныя раздзелы экспазіцыі:
1. Гліняны посуд;
2. Прылады працы селяніна ў полі і лузе;
3. Беларускае жаночае адзенне;
4. Вышываныя ручнікі;
5. Удзельнікі і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны;
Вялікая роля ў музеі адводзіцца пошукавай рабоце. Асаблівая зацікаўленасць у вучняў праяўляецца да гісторыі, этнаграфіі і фальклору сваёй мясцовасці, традыцый і абрадаў вёскі.
Савет музея ўдзельнічае ў многіх конкурсах. У раённым конкурсе даследчых работ па тэме “ Паходжанне і ўтварэнне прозвішча Акуліч” работа была адзначана дыпломам 1 ступені. У конкурсе па тэме” Роля царквы Пакровы Прысвятой Багародзіцы як гістарычнага помніка XVIII стагоддзя ў жыцці маіх аднавяскоўцаў” наша праца была адзначана дыпломам 1 ступені. А работа “Мікратапонімы маёй мясцовасці” таксама была адзначана дыпломам 2 ступені. Савет музея і вучні штогод удзельнічаем у конкурсе "Юныя экскурсаводы".
З верасня месяца на базе музея адкрыты гурток “Юныя краязнаўцы”. У гуртку займаюцца 12 вучняў .
Вялікую ролю ў музеі адыгрывае асветніцка - эскурсійная дзейнасць. Экскурсаводы праводзяць розныя экскурсіі: “Сялянская хатка ”- для дзяцей дзіцячага садка; “ Жыццё і быт людзей в. Прыбалавічы”- для вучняў 1-4 класаў”; ”Славутыя землякі”,”Ткацтва і вышыўка”- для вучняў 5-8 класаў; "Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына", ” З гісторыі вёскі Прыбалавічы”-для вучняў 9-11 класаў.
У музеі дзейнічае савет музея:
Акуліч Святлана Міхайлаўна – кіраўнік музея і гуртка “ Юныя краязнаўцы”, адказная за арганізацыю музейнай работы, за правядзенне экскурсій, улік і захаванне матэрыялаў.
Актыў музея:
Калесны Уладзімір, Акуліч Карына, Сінгаеўская Дар'я, Акуліч Мілана, Лозка Анастасія.
Вопытам па дзейнасці музейнай работы актыў музея неаднарозова дзяліўся на старонках раённай газеты “Светлае жыццё”, а таксама ў газеце “Пераходны ўзрост”.
Кіраўнік музея С.М.Акуліч