Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Аб правядзені раённага этапу рэспубліканскага конкурсу творчых работ “Праз творчасць у прафесію жыцця”

Дата: 16 декабря в 14:43
Автор: Акулич Е. К.
12 просмотров

ЛЕЛЬЧЫЦКІ РАЁННЫ

ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ

ЛЕЛЬЧИЦКИЙ  РАЙОННЫЙ

ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ

ОТДЕЛ ОБРАЗОВАНИЯ

 

                     ЗАГАД

__09.12.2024    _№__547__

 

г.п.Лельчыцы

ПРИКАЗ

г.п.Лельчицы

 

Аб правядзені раённага этапу рэспубліканскага конкурсу творчых работ Праз творчасць у прафесію жыцця

         

У адпаведнасці з інфармацыйным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, з мэтай стымулявання пазнавальнай актыўнасці, духоўнага ўзбагачэння асобы навучэнца праз садзейнічанне свядомаму выбару сферы будучай прафесійнай дзейнасці

ЗАГАДВАЮ:

  1. Правесці ў лістападзе 2024 – чэрвені 2025 года раённы этап рэспубліканскага конкурсу творчых работ “Праз творчасць у прафесію жыцця” (далей - Конкурс).
  2. Зацвердзіць:
    1.  Палажэнне аб правядзенні Конкурсу.

Дадатак 1 на 4 с.

    1. Склад аргкамітэта Конкурсу.

 Дадатак 2 на 1 с.

  1. Ускласці адказнасць за:
    1. якаснае правядзенне адборачных этапаў, суправаджэнне работ на раённы этап Конкурсу на кіраўнікоў устаноў адукацыі;
    2. арганізацыю і правядзенне раённага этапу Конкурсу на дзяржаўную ўстанову адукацыі “Лельчыцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” (Лісіцкая А.М.).
  2. Кіраўнікам устаноў адукацыі забяспечыць:
    1. удзел навучэнцаў у Конкурсе згодна з палажэннем;
    2. падрыхтоўку і правядзенне адборачных этапаў Конкурсу не пазней за  20 мая 2025 года;
    3. дастаўку матэрыялаў на раённы этап Конкурсу да 3 чэрвеня 2025 года.
  3. Кантроль за выкананнем загада  ўскласці  на дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі “Лельчыцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Лісіцкую Алесю Мікалаеўну.

Начальнік аддзела                                                                 У.А. Грыб

Лісіцкая 21842

                                         

                                            Дадатак 1

                                                                           да загаду начальніка аддзела

Палажэнне

аб правядзенні раённага этапу рэспубліканскага конкурсу

творчых работ “Праз творчасць у прафесію жыцця”

1. Агульныя палажэнні

1.1 Дадзеныя ўмовы вызначаюць парадак арганізацыі і правядзення рэспубліканскага конкурсу творчых работ “Праз творчасць у прафесію жыцця” (далей – Конкурс).

1.2 Арганізатарамі Конкурсу з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Раённы этап Конкурсу праводзіць дзяржаўная ўстанова

адукацыі “Лельчыцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”.

Конкурс праводзіцца з лістапада па чэрвень 2025 года.

2. Мэта і задачы Конкурсу

2.1 Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання пазнавальнай актыўнасці, духоўнага ўзбагачэння асобы навучэнца праз садзейнічанне свядомаму выбару сферы будучай прафесійнай дзейнасці.

2.2 Асноўнымі задачамі Конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і станоўчых адносін да працы;

стымуляванне творчага патэнцыялу навучэнцаў, уключэнне іх у пошукавую дзейнасць, накіраваную на даследаванне характарыстык прафесій;

актывізацыя прафесійнага самавызначэння навучэнцаў;

равіццё сацыяльнай актыўнасці навучэнцаў, здольнасці да планавання сваёй прафесійнай будучыні.

3. Удзельнікі Конкурсу

Удзельнікамі Конкурсу з’яўляюцца навучэнцы ва ўзросте 12–17 гадоў пад кіраўніцтвам педагогаў ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

4. Парадак правядзення Конкурсу

4.1 Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы:

першы этап (адборачны, студзень – май) – ва ўстановах адукацыі;

другі этап (адборачны, май – чэрвень) – раённы;

трэці этап (адборачны, ліпень – верасень) – абласны;

чацвёрты (заключны, кастрычнік) – рэспубліканскі, на якім разглядаюцца і ацэньваюцца творчыя работы пераможцаў і прызераў абласных этапаў Конкурса.

4.2 Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

“Ад захаплення да прафесіі жыцця”;

“Падарожжа ў свет прафесій”.

4.3 У намінацыі “Ад захаплення да прафесіі жыцця” на Конкурс прадстаўляецца тэкстава-ілюстрацыйны матэрыял, у які ўваходзяць:

звесткі аб гісторыі, спецыфіке, значнасці, палажэнні на рынку працы абранай прафесіі;

атрыбуты прафесіі (традыцыі, сімвалы, міфы, прафесіянальныя тэрміны і інш.);

матывы выбару прафесіі і шляхоў вызначэння паспяховасці ў абранай прафесіі (у тым ліку асобасных якасцяў);

перспектывы і асобасная роля аўтара ў прафесіі.

Творчая работа у намінацыі “Ад захаплення да прафесіі жыцця” можа суправаджацца ілюстрацыйным матэрыялам (фотаздымкамі, малюнкамі, схемамі, табліцамі і інш.).

Творчая работа выконваецца ў адпаведнасці з наступнымі патрабаваннямі фарматавання: аб’ём работы – не больш за 20 старонак фармату А4, тэкст работы друкуецца з дзвюх старонак ліста ў фармаце А4 з палямі: злева – 30 мм, справа – 10 мм, зверху і знізу – 20 мм у тэкставым рэдактары Word, шрыфт – Times New Roman, размер шрыфта – 14 пт, міжрадковы інтэрвал – адзінарны.

Творчая работа ў намінацыі “Ад захаплення да прафесіі жыцця” прадстаўляецца ў друкаваным і электронным выглядзе.

4.4 У намінацыі “Падарожжа ў свет прафесій” на Конкурс прадстаўляецца мультымедыйная прэзентацыя з апісаннем прафесіі, якое дае найбольш поўнае ўяўленне аб абранай прафесіі, атрыбутах, умовах і прадметах працы, неабходных кампетэнцыях і іншая карысная інфармацыя аб прафесіі.

Патрабаванні да мультымедыйнай прэзентацыі:

прэзентацыя павінна быць выканана ў праграме PowerPoint (пашырэнне файла .ppt, .pptx);

на апошнім слайдзе даюцца спіс выкарыстанай літаратуры і спасылкі на крыніцы інфармацыі;

прэзентацыя павінна захоўваць адзіны стыль (памер і колер шрыфта, напісанне, выраўноўванне);

максімальная колькасць слайдаў – 20.

4.5 Конкурсныя работы павінны мець тытульную старонку/слайд на рускай і беларускай мовах з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), назвы конкурса/намінацыі, тэмы творчай работы, інфармацыі аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах) і аб кіраўніку (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада).

4.6 Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

адпаведнасць умовам Конкурсу;

адпаведнасць зместу работы заяўленай тэме;

змястоўнасць, інфармацыйная напоўненасць;

выкарыстанне арыгінальных і творчых падыходаў у стварэнні і прадстаўленні матэрыялу.

5. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў і прызёраў Конкурсу

5.1 Для падвядзення вынікаў Конкурсу рэгіянальнымі і рэспубліканскім арганізацыйнымі камітэтамі па правядзенні Конкурсу ствараецца журы, якое ўзначальвае старшыня. Журы вызначае пераможцаў і прызёраў Конкурса.

         5.2 Да ўдзелу ў раённым этапе Конкурсу ў раённы аргкамітэт (ДУА “Лельчыцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, вул. Юбілейная, 19 г.п. Лельчыцы) да 3 чэрвеня 2025 года аргкамітэтам першага адборачнага этапу неабходна прадставіць:

зводную заяўку на ўдзел у Конкурсе па форме (Дадатак да палажэння);

выпіску з пратакола рашэння па выніках правядзення першага (адборачнага) этапа;

лепшыя творчыя работы у намінацыі “Ад захаплення да прафесіі жыцця” у друкаваным выглядзе;

спасылку на Google Дыск, на якім размешчаны творчыя работы ў электронным выглядзе ў намінацыях “Ад захаплення да прафесіі жыцця”; “Падарожжа ў свет прафесій” – па электроннай пошце lelrctdim1@lelchitsy.gomel-region.by з паметкай “Праз творчасць у прафесію жыцця”.

5.3 Пераможцы і прызёры раённага этапу Конкурсу ў адпаведнасці

з намінацыямі  ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені аддзела адукацыі Лельчыцкага райвыканкама.

5.4 Арганізатары Конкурсу маюць права на апрацоўку персанальных дадзеных удзельнікаў (публікацыю спісаў пераможцаў i прызёраў, выданне дыпломаў). Удзел у Конкурсе азначае аўтаматычную згоду ўдзельнікаў і іх афіцыйных прадстаўнікоў з умовамі конкурсу і з правам арганізатараў на апрацоўку персанальных дадзеных.

5.5 Работы пераможцаў раённага этапу Конкурсу будуць накіраваны ў г. Гомель да ўдзелу ў абласным этапе.                                                                                        

                                                                                             Дадатак

да палажэння

Зводная заяўка

на ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу творчых работ

“Праз творчасць у прафесію жыцця”

Намінацыя “Ад захаплення да прафесіі жыцця”

№ п/п

Назва работы

Прозвішча, імя аўтара

Установа адукацыі

Прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада кіраўніка, кантактны нумар тэлефона

Намінацыя “Падарожжа ў свет прафесій”

№ п/п

Назва прэзентацыі

Прозвішча, імя аўтара

Установа адукацыі

Прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада кіраўніка, кантактны нумар тэлефона

Спасылка на Google Дыск________________________

Дырэктар установы                                       Імя, імя па бацьку, прозвішча

                           Дадатак 2

                                                        да загаду начальніка аддзела

Склад аргкамітэта раённага этапу рэспубліканскага конкурсу

творчых работ

“Праз творчасць у прафесію жыцця”

Штукар А.У. –   метадыст дзяржаўнай установы “Лельчыцкі

                           раённы вучэбна-метадычны камітэт”.

Лісіцкая А.М. – дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі

                       “Лельчыцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і

                         моладзі”.

Трошка Т.М. –  намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

                         дзяржаўнай установы адукацыі

                       “Лельчыцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і

                         моладзі”.

Ханчыч А.Р. – метадыст дзяржаўнай установы адукацыі

                       “Лельчыцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і

                         моладзі”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.