Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Аб правядзенні раённых конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»

Дата: 3 марта 2023 в 22:10
Автор: Акулич Е. К.
524 просмотра

                ЗАГАД

   24.02.2023100

 

г.п.Лельчыцы

ПРИКАЗ

г.п.Лельчицы

Аб правядзенні раённых

конкурсаў рэспубліканскай акцыі

«Я гэты край Радзімаю заву»

У адпаведнасці з загадам упраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама № 103 ад 17.02.2023 «Аб правядзейні конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»» і з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы

ЗАГАДВАЮ:

1. Арганізаваць правядзенне раённых конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» (далей - Акцыя):

1.1. «Мая будучыня - геалогія» рэспубліканская канферэнцыя – з 27 лютага па 03.04.2023;

1.2. «Гонар краю майго» - з лютага па 15.09.2023;

1.3. «Па старонках Дзённіка вандроўніка» - з лютага па 01.11.2023;

1.4. «Дорогами мира и созидания» - з лютага па 12.10.2023.

2. Зацвердзіць:

2.1. палажэнне аб правядзнні конкурсаў акцыі.

Дадатак 1 на 8 ст.

2.2. Склад журы конкурсаў акцыі.

Дадатак 2 на 1 ст.

3. Адказнасць за арганізацыю і правядзенне раённых конкурсаў у рамках рэспубліканскай Акцыі «Я гэты край Радзімаю заву», метадычнае суправоджванне і падрыхтоўку лепшых работ да ўдзелу ў абласных этапах конкурсаў на дырэктара дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Лельчыцкі раенны цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”  Лісіцкую Алесю Мікалаеўну.

4. Кіраўнікам устаноў адукацыі раена:

4.1 забяспечыць удзел вучняў у конкурсах;

4.2 забяспечыць якасную падрыхтоўку работ для ўдзелу ў раенным этапе конкурсаў;

4.3 для ўдзелу ў канферэнцыі «Мая будучыня - геалогія» неабходна да 27 лютага 2023 г. запоўніць заяўку, якая размешчана на платформе «Патриот.by» (https://patriot.rcek.by/) у афішы мерапрыемства.

4.4. арганізаваць дастаўку работ на конкурс «Гонар краю майго» - да 15.09.2023 у дзяржаўную ўстанову адукацыі «Лельчыцкі раенны цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»;

4.5. арганізаваць дастаўку  работ на конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка » - да 01.11.2023 у дзяржаўную ўстанову адукацыі «Лельчыцкі раенны цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»;

4.6. арганізаваць дастаўку работ на конкурс «Дорогами мира и созидания» - да 12.10.2023 у дзяржаўную ўстанову адукацыі «Лельчыцкі раенны цэнтр творчасці дзяцей і моладзі».

5. Кантроль за выкананнем загада ўскласці на дырэктара дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Лельчыцкі раенны цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Лісіцкую Алесю Мікалаеўну.

Начальнік аддзела                                                                        У.А. Грыб

Лісіцкая 21842

Дадатак 1

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні раённых

конкурсаў рэспубліканскай

акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»

1. Агульныя палажэнні

1.1. У адпаведнасці з Планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2023 год, Планам мерапрыемстваў па рэалізацыі Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі на 2021-2025 гг. і ў адпаведнасці з загадам упраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама № 103 ад 17.02.2023 «Аб правядзейні конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»» з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы ў 2023 годзе ў рамках Акцыі праводзяцца:

рэспубліканская канферэнцыя «Мая будучыня - геалогія»;

раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Гонар краю майго»;

раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Па старонках Дзённіка вандроўніка»;

раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Дорогами мира и созидания».

            1.2. Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення конкурсаў ажыццяўляе аддзел адукацыі, спорту і турызму Лельчыцкага райвыканкама, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Лельчыцкі раенны цэнтр творчасці дзяцей і моладзі».

1.3. Конкурсы праводзяцца ў два этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі;

другі этап (адборачны) – раённы.

            2. Падвядзенне вынікаў, узнагароджванне пераможцаў

            2.1. Пераможцы і прызёры раённых этапаў конкурсаў узнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступеняў аддзела адукацыі, спорту і турызму Лельчыцкага райвыканкама.

3. Удзельнікі конкурсаў Акцыі

3.1. Удзельнікі мерапрыемстваў Акцыі - асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў (уключна), ад 15 гадоў і болей.

            4. Асаблівасці правядзення конкурсаў Акцыі

4.1. Рэспубліканская канферэнцыя «Мая будучыня - геалогія» (далей - канферэнцыя) праводзіцца з лютага па сакавік 2023 года.

4.1.1. Мэты і задачы канферэнцыі

Канферэнцыя праводзіцца з мэтай павышэння прыродазнаўчага адукацыйнага ўзроўню навучэнцаў, фарміравання беражлівых адносін да прыроднай спадчыны роднага краю праз далучэнне да геалагічнага даследавання малой радзімы.

Задачы:

далучэнне навучэнцаў да геалагічных даследаванняў роднага краю, папаўненне і паглыбленне «геалагічных ведаў» ў навучэнцаў;

папулярызацыя геалагічных даследаванняў навучэнцамі сваёй малой радзімы;

матываванне навучэнцаў да паглыбленнага вывучэння геалогіі, садзейнічанне іх прафесійнаму самавызначэнню;

прыцягненне ўвагі навукоўцаў да першасных навуковых матэрыялаў навучэнцаў па выніках рэгіянальных геалагічных даследаванняў, садзейнічанне развіццю геалагічнай навукі;

засяроджванне ўвагі навучэнцаў на экалагічным стане мясцовасці, далучэнне да экалагічнай культуры і беражлівых адносін да прыроднай спадчыны краю.

Удзельнікамі канферэнцыі з'яўляюцца асобныя навучэнцы (індывідуальна) устаноў адукацыі ва ўзросце 13-17 гадоў.

Для ўдзелу ў канферэнцыі дасылаюцца праекты навучэнцаў па даследаванні геалагічных асаблівасцей малой радзімы па накірунках:

«Геалагічная спадчына малой радзімы» - геалагічнае развіццё тэрыторыі, геалагічныя аб'екты (мінеральна-сыравінны патэнцыял малой радзімы, мінералы і горныя пароды, карысныя выкапні, прамысловыя і непрамысловыя радовішчы; рэсурсы падземных вод; геалагічнае картаграфаванне і т.д.);

«Ахова і рацыянальнае выкарыстанне прыроднай спадчыны краю» - экалагічны стан мясцовасці (змены геалагічнага асяроддзя пад уплывам гаспадарчай дзейнасці чалавека; праблемы аховы геалагічнай спадчыны).

Даследчыя праекты навучэнцаў павінны быць выкананы на мясцовым матэрыяле і ўключаць асабісты (індывідуальны) вопыт даследаванняў, або атрыманы пры даследаванні ў калектыве навучэнцаў.

Даследчая работа павінна прытрымлівацца наступнай структуры: тытульны ліст (п.8);

змест (змяшчае назву структурных частак работы з указаннем нумарацыі адпаведных старонак арабскімі лічбамі);

уводзіны (абгрунтоўваецца актуальнасць і навізна выбранай тэмы, мэта і змест пастаўленных задач, фармулююцца аб'ект і прадмет даследавання, указваецца метад (метады) даследавання, аналізуецца існуючая літаратура па вызначанай тэме);

асноўная частка (апісанне і аргументаваны аналіз асноўных разгледжаных фактаў са спасылкай на крыніцы, высновы);

заключэнне (асноўныя вынікі, іх значэнне, прапановы па магчымым практычным выкарыстанні вынікаў даследавання);

спіс выкарыстанай літаратуры і інфармацыйныя рэсурсы (уносяцца ўсе крыніцы, якія былі выкарыстаны аўтарам работы);

дадатак (размяшчаецца дапаможны матэрыял для больш поўнага раскрыцця зместу і вынікаў даследавання).

У тэксце работы размяшчаюцца спасылкі на літаратуру і дадаткі. Да тэкста даследчай работы неабходна прыкласці тэзісы (не болей 4 старонак), у якіх адлюстроўваецца актуальнасць тэмы, мэта і задачы, вынікі даследавання (з канкрэтнымі прыкладамі).

Тэзісы афармляюцца ў адпаведнасці з наступнымі патрабаваннямі: фармат Microsoft Word; палі - левае 30 мм, правае 10 мм, верхняе 20 мм, ніжняе 20 мм; шрыфт - Times New Roman; памер шрыфта - 14 пт (звычайны), міжрадковы інтэрвал - адзінарны; выраўноўванне па шырыні; абзацны водступ 1,25 см. Рэкамендуецца выкарыстоўваць толькі адзін тып двукоссяў («»), адрозніваць злучок (-) і працяжнік (-). Назва даклада: шрыфт паўтлусты, 14 pt, выраўноўванне па цэнтру. Прозвішча, імя дакладчыка (без скарачэнняў), клас/група, назва ўстановы адукацыі, раён, вобласць.

Журы папярэдне (завочна) ацэньвае праекты і адбірае ўдзельнікаў канферэнцыі па наступных крытэрыях:

актуальнасць даследавання;

тэарэтычная і практычная значнасць работы;

раскрыццё тэмы.

Крытэрыі ацэнкі праектаў на канферэнцыі:

якасць даклада (паўната, лагічнасць прадстаўлення работы, аргументаванасць, мультымедыйнае суправаджэнне);

адказы на пытанні (паўната, аргументаванасць, ступень валодання інфармацыяй у абранай тэме).

4.1.2. Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 27 лютага 2023 г. запоўніць заяўку, якая размешчана на платформе «Патриот.by» (https://patriot.rcek.by/) у афішы мерапрыемства. Заяўка ўключае прадстаўленне кантактных дадзеных удзельніка канферэнцыі, а таксама матэрыялаў і тэзісаў даследчай работы.

Правядзенне канферэнцыі запланавана на перыяд вясенніх канікул. Тэлефон для даведак: 80173200633 (Рэспубліканскі цэнтр, аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання).

5. Раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Гонар краю майго» (далей - конкурс)

5.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу

Мэтай конкурсу з'яўляецца фарміраванне ў навучэнскай моладзі патрыятычных каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі за дасягненні сваіх землякоў і адказнасці за захаванне духоўнай і матэрыяльнай спадчыны краю.

Асноўныя задачы конкурсу:

далучэнне навучэнцаў да гістарычных, культурных, сацыяльных, эканамічных, прыродных каштоўнасцей малой радзімы;

абуджэнне зацікаўленнасці ў навучэнцаў да жыцця і дзейнасці славутых землякоў, да астаўленай імі «спадчыны»;

папулярызацыя адметнасцей малой радзімы, павышэнне яе турыстычнай прывабнасці;

умацаванне сувязі паміж пакаленнямі праз далучэнне навучэнцаў да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны суайчыннікаў;

пашырэнне пазнавальных магчымасцей навучэнцаў, паглыбленне іх інтэлектуальнага патэнцыялу.

5.2. Удзельнікі конкурсу вылучаюць і даследуюць гістарычныя, культурныя, сацыяльныя, эканамічныя, прыродныя каштоўнасці малой радзімы (уключаючы выбітных асоб краю) - «спадчыну», астаўленую землякамі ў розных сферах дзейнасці і ў розныя гістарычныя перыяды і вартыя таго, каб выклікаць гонар і павагу ў сучаснікаў.

5.3. У рамках падрыхтоўкі для ўдзелу ў конкурсе навучэнцы праводзяць:

збор інфармацыі аб адметнасцях малой радзімы (з выкарыстаннем даведачнай, навуковай літаратуры, архіўных дадзеных, матэрыялаў інтэрнэт-рэсурсаў і інш.);

апытанне мясцовых жыхароў (пры неабходнасці);

даследаванне і аналіз сабранага матэрыялу;

афармленне справаздачнага матэрыялу па выніках даследавання; культурна-асветніцкія мерапрыемствы, папулярызацыйную дзейнасць праз сродкі масавай інфармацыі, інтэрнэт-рэсурсы і г.д.

5.4. На раенны этап рэспубліканскага конкурсу прадстаўляецца справаздачны матэрыял, які змяшчае:

аналітычна-даведачную інфармацыю аб аб'екце «гонару» (прадстаўляецца толькі адзін аб'ект) ўдзельнікаў конкурсу ў дачыненні да малой радзімы. Інфармацыя павінна змяшчаць апрацаваны матэрыял з розных крыніц (даведачная, навуковая літаратура, архіўныя дадзеныя, інтэрнэт-рэсурсы і інш.), які дазваляе атрымаць поўнае ўяўленне аб выбраным аб'екце і пацвердзіць яго ўнікальнасць, культурную і (ці) гістарычную вартасть (не болей 5 старонак);

матэрыял, які пацвярджае правядзенне культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў і папулярызацыйную дзейнасць;

рэкламную брашуру, з адлюстраваннем асаблівасцей вызначаных аб'ектаў (адвольная рэалізацыя гворчых задумаў у падборцы інфармацыі і афармленні).

Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу; змястоўнасць і аналітычны падыход;

культурна-асветніцкая дзейнасць (праведзеныя мерапрыемствы);

папулярызацыйная дзейнасць (інфармацыйная старонка на сайце ўстановы адукацыі, публікацыі ў сродках масавай інфармацыі і г.д.);

мастацкая прывабнасць, магчымасць выкарыстання рэкламнай брашуры для папулярызацыі адметнацей малой радзімы.

5.4. Конкурсныя матэрыялы на раённы этап конкурсу прадастаўляюцца да 15 верасня 2023 года, па адрасе: 247841, г.п. Лельчыцы, вул. Савецкая, 31, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лельчыцкі раенны цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, тэл. 8 (02356) 2-21-58, е-mail: lelrctdim1@lelchitsy.gomel-region.by.

6. Раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Па старонках Дзённіка вандроўніка».

6.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу

Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання патрыятычных пачуццяў у навучэнцаў праз іх далучэнне да актыўнай турысцка-экскурсійнай дзейнасці.

Асноўнымі задачамі конкурсу з'яўляюцца:

пашырэнне ведаў навучэнцаў аб гістарычнай, культурнай, прыроднай спадчыне і эканамічным развіцці роднага краю;

развіццё пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў і іх творчых здольнасцей;

удасканаленне сістэмы турысцка-экскурсійнай работы ва ўстановах адукацыі, развіццё адукацыйнага турызму.

6.2. Парадак правядзення конкурсу.

У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў агульнан сярэдняй адукацыі ў дзвюх катэгорыях: I-IV класы, V-XI класы.

Навучэнцы індывідуальна (у суправаджэнні законных прадстаўнікоў непаўналетняга) або ў складзе экскурсійных груп удзельнічаюць у экскурсіях/паходах, запаўняюць Дзённік вандроўніка (далей — Дзённік), у якім фіксуюць наведаныя аб'екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны.

Дзённік запаўняецца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі, якія размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра (https://rcek.by   турысцка-экскурсійная работа).

Конкурсная работа складаецца з Дзённіка і творчай работы «3 алоўкам у вандроўку».

Пры ацэнцы Дзённіка ўлічваецца наяўнасць наступных паказчыкаў:

колькасць экскурсій/паходаў, у якіх прынялі ўдзел навучэнцы (ад 1

да 5);

паўната запаўнення табліц (па экскурсіях/паходах, якія здзейснілі навучэнцы);

выкананыя заданні (для навучэнцаў II і III ступеняў адукацыі, якія размешчаны ў канцы Дзённіка);

адзнакі аб наведванні экскурсійных аб'ектаў;

спасылкі на фотаздымкі (фотаздымкі павінны быць зроблены на фоне аб'ектаў наведвання і мець подпіс: дата, назва аб'ектаў, мясцовасць);

запіс, які зроблены падчас ці пасля экскурсіі/паходу (разварот Дзённіка «Для заметок/Мои впечатления»).

Таксама будзе ацэньвацца афармленне, адсутнасць граматычных памылак і акуратнасць запаўнення Дзённіка.

Творчая работа «3 алоўкам у вандроўку» (далей - творчая работа) - гэта матэрыял інфармацыйна-публіцыстычнага жанру ў выглядзе нататкі адной з экскурсіі/паходу: аповед аб падзеях, уражаннях, назіраннях, сустрэчах з цікавымі людзьмі.

Матэрыял павінен змяшчаць:

завязку (пачатак падзеі), развіццё дзеянняў (апісанне канкрэтных дзеянняў, якія адбыліся падчас экскурсіі/паходу), кульмінацыю (найбольш цікавы, яркі момант у экскурсіі/паходзе), развязку (уражанні, якія засталіся пасля экскурсіі/паходу).

Памер тэксту не павінен перавышаць 6000 знакаў (з прабеламі, шрыфт Times New Roman 14 пт, міжрадковы інтэрвал - 1,5). Матэрыял павінен мець тытульную старонку (п.8). Да матэрыялу, напісанага на рускай мове, уключаць тытульную старонку на беларускай мове.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі творчай работы:

адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу;

змястоўнасць (адпаведнасць зместу назве матэрыялу, арыгінальнасць задумы);

адлюстраванне ў матэрыяле аўтарскай пазіцыі (самастойныя і абгрунтаваныя меркаванні, адпаведнасць зместу ўзросту аўтара);

адпаведнасць жанру (нататкі);

граматнасць.

Вынікі конкурсу падводзяцца па суме балаў ацэнкі Дзённіка і творчай работы.

6.3. Конкурсныя матэрыялы на раённы этап конкурсу прадастаўляюцца да 01 лістапада 2023 года, па адрасе: 247841, г.п. Лельчыцы, вул. Савецкая, 31, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лельчыцкі раенны цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, тэл. 8 (02356) 2-21-58, е-mail: lelrctdim1@lelchitsy.gomel-region.by.

7. Раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Дорогами мира и созидания» (далей - конкурс)

7.1. Асноўная мэта і задачы конкурсу

Конкурс праводзіцца з мэтай духоўнага ўзбагачэння навучэнцаў праз далучэнне да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей, выхавання культуры бяспечнай жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця.

Асноўнымі задачамі конкурсу з'яўляюцца:

развіццё масавага дзіцячага турызму праз далучэнне навучэнцаў да актыўнай турысцкай дзейнасці;

удасканаленне сістэмы турысцка-краязнаўчай работы ва ўстановах адукацыі;

развіццё адукацыйнага турызму;

пашырэнне ведаў навучэнцаў аб гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыне роднага краю;

стымуляванне працэсаў самапазнання і самаўдасканалення навучэнцаў;

развіццё камунікатыўных здольнасцей навучэнцаў;

замацаванне практычных навыкаў здаровага ладу жыцця.

7.2. Парадак правядзення конкурсу.

У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце з 6 да 14 гадоў уключна.

Навучэнцы ў складзе турысцкіх груп (пад кіраўніцтвам педагога ўстановы адукацыі) распрацоўваюць маршрут шматдзённага паходу (не менш адной ночы ў палатках) па Беларусі і праходзяць яго актыўным спосабам перамяшчэння – пешшу, на веласіпедах, на лыжах, з выкарыстаннем плаўсродкаў (байдарка, каяк, катамаран і т.д.).

Пад турысцкім паходам разумеецца актыўнае праходжанне групай турыстаў загадзя спланаванага маршруту ў прыродным асяроддзі з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў (веласіпед, лыжы, плаўсродкі і г.д.) або без з пэўнымі адукацыйнымі, аздараўленчымі, спартыўнымі, даследчымі і іншымі мэтамі.

Конкурсная работа складаецца з творчай справаздачы па адной з намінацый:

«Пешаходныя паходы з навучэнцамі»;

«Водныя паходы з навучэнцамі»;

«Веласіпедныя паходы з навучэнцамі»;

«Сямейныя пешаходныя паходы»;

«Сямейныя водныя паходы»;

«Сямейныя веласіпедныя паходы».

Творчая работа павінна змяшчаць звесткі аб адным канкрэтным турысцкім паходзе, праведзеным у 2023 годзе.

Склад турысцкай групы - не менш за 6 чалавек, для сямейных паходаў - не менш за 1 сям'ю, што павінна пацвярджацца фотаздымкамі.

Справаздача аб турысцкім паходзе павінна мець наступны змест: тытульная старонка згодна (п.8), дапоўненая ніткай маршруту і працягласцю маршруту;

уступ - мэта і задачы паходу, склад групы з указаннем узросту ўдзельнікаў, месца навучання/працы (пасада);

асноўная частка-апісанне паходу ў інфармацыйна-публіцыстычным жанры (апісанне канкрэтных дзеянняў у храналагічным парадку, якія адбыліся падчас паходу, найбольш цікавыя, яркія моманты паходу, фотаздымкі або спасылкі на фотаздымкі на фоне аб'ектаў з подпісам даты, назва аб'ектаў, мясцовасці;

заключэнне (уражанні, якія засталіся пасля паходу, рэкамендацыі наступным падарожнікам, папулярызацыйная дзейнасць).

Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

адпаведнасць патрабаванням конкурсу;

змястоўнасць (адпаведнасць зместу назве матэрыялу і ўзросту аўтара (-аў) работы);

арыгінальнасць падачы матэрыялу;

эмацыйнае ўздзеянне.

7.3. Конкурсныя матэрыялы на раённы этап конкурсу прадастаўляюцца да 12 кастрычніка 2023 года, па адрасе: 247841, г.п. Лельчыцы, вул. Савецкая, 31, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лельчыцкі раенны цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, тэл. 8 (02356) 2-21-58, е-mail: lelrctdim1@lelchitsy.gomel-region.by.

8. Конкурсныя работы павінны абавязкова мець тытульную старонку з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раёна, вобласці, назвы конкурсу і тэмы працы, намінацыі (калі прысутнічае) інфармацыі аб аўтару работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб'яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку (без скарачэнняў), пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

Дадатак 2

СКЛАД ЖУРЫ

раённых конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву».

Председатель:

Журавлева В.Н. -

заведующий государственного учреждения   «Лельчицкий районный учебно-методический

 кабинет»

Штукарь А.В. -

методист государственного учреждения   «Лельчицкий районный учебно-методический

 кабинет»

Лисицкая А.Н. -

директор государственного учреждения образования «Лельчицкий районный центр творчества детей и молодежи»

Трошко Т.Н. -

заместитель директора по учебно-воспитательной работе  государственного учреждения образования «Лельчицкий районный центр творчества детей и молодежи»

Цалко А.П. -

заведующий отделом по основной деятельности государственного учреждения образования «Лельчицкий районный центр творчества детей и молодежи»

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.