Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі з 1 па 31 кастрычніка 2021 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць літаратурны конкурс “Беларускі салавей”.

Дата: 5 октября 2021 в 20:07
Автор: Акулич Е. К.
131 просмотр

Да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі з 1 па 31 кастрычніка 2021 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць літаратурны конкурс “Беларускі салавей”.

Гэта ўжо другі конкурс у рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прысвечаны творчасці пісьменнікаў літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і Выдавецкім домам “Звязда”.

Нацыянальная бібліятэка на сваім партале прадстаўляе шмат інфармацыі аб выбітных асобах літаратурнай арганізацыі “Маладняк” (1923–1928) і яе актыўных дзеячах. Творчая дзейнасць пісьменнікаў-удзельнікаў праекта уваходзіць у  агульнаадукацыйную праграму навучання.  Матэрыялы праекта могуць быць карыснымі як выкладчыкам, так і навучэнцам для пашырэння і сістэматызацыі ведаў па прадмеце.

Далучыцца да конкурсу “Беларускі салавей” могуць усе жадаючыя незалежна ад узросту. Работы будуць прымацца па 31 кастрычніка 2021 года. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна напісаць эсэ з сюжэтнай лініяй (prequel, sequel або spin-off) па адным з прапанаваных твораў Змітрака Бядулі: “Салавей”, “Сярэбраная табакерка”, “Бондар”, “На Каляды к сыну”.

Удзельнікі самі адпраўляюць работы!

Інфармацыю аб удзеле ў конкурсе неабходна даслаць на электронны адрас да 31 кастрычніка lel-filolog@mail.gomel.by

Канцэпцыя конкурса і афіша мерапрыемства знаходзяцца у далучаных да ліста файлах. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на старонцы праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” і непасрэдна на старонцы літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”.

Начальнік аддзела                                                              У.А. Грыб

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.