Аб правядзені раённага этапу рэспубліканскай выставы- конкурсу дэкаратыўна- прыкладной творчасці “Саматканы цуд”
ЛЕЛЬЧЫЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ |
ЛЕЛЬЧИЦКИЙ РАЙОННЫЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ ОТДЕЛ ОБРАЗОВАНИЯ |
|||||
|
ЗАГАД ___14.10.2024_ _№_457___
г.п.Лельчыцы |
ПРИКАЗ г.п.Лельчицы |
|
|||
Аб правядзені раённага этапу рэспубліканскай выставы- конкурсу дэкаратыўна- прыкладной творчасці “Саматканы цуд”
У адпаведнасці з загадам Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага выканаўчага камітэту ад 09.10.2024 №690, з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, прыцягнення ўвагі дзяцей і творчай моладзі праз сродкі візуальнага мастацтва да народных мастацкіх рамёстваў, традыцыйнага і сучаснага мастацкага тэкстылю, развіцця дз цячай творчасці ў галіне дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва
ЗАГАДВАЮ:
- Правесці ў кастрычніку – снежні 2024 года раённы этап рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Саматканы цуд” (далей - Конкурс).
- Зацвердзіць:
- Палажэнне аб правядзенні Конкурсу.
Дадатак 1 на 5 л.
-
- Склад аргкамітэта Конкурсу.
Дадатак 2 на 1 л.
- Ускласці адказнасць за:
- якаснае правядзенне адборачных этапаў, суправаджэнне работ на раённы этап Конкурсу на кіраўнікоў устаноў адукацыі;
- арганізацыю і правядзенне раённага этапу Конкурсу на дзяржаўную ўстанову адукацыі “Лельчыцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” (Лісіцкая А.М.).
- Кіраўнікам устаноў адукацыі забяспечыць:
- удзел навучэнцаў у Конкурсе згодна з палажэннем;
- падрыхтоўку і правядзенне адборачных этапаў Конкурсу не пазней за 5 снежня 2024 года;
- дастаўку работ на раённы этап Конкурсу да 12 снежня 2024 года.
- Кантроль за выкананнем загада ўскласці на дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі “Лельчыцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Лісіцкую Алесю Мікалаеўну.
Выконваючы абавязкі начальніка аддзела,
галоўны спецыяліст Т.С. Дваракоўская
Лісіцкая 21842
Дадатак 1
да загада
начальніка аддзела
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні раённага этапу Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Саматканы цуд”
- Палажэнне аб правядзенні Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Саматканы цуд” (далей - выстава- конкурс) распрацаваны ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку правядзення рэспубліканскіх мерапрыемстваў установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з удзелам навучэнцаў, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.07.2011 № 59.
- Выстава-конкурс праводзіцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ва ўзаемадзеянні з установай адукацыі "Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей - Нацыянальны цэнтр).
Раённы этап выставы-конкурсу праводзіць дзяржаўная ўстанова
адукацыі “Лельчыцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”.
- Выстава-конкурс праводзіцца з мэтай патрыятычнага і духоўна- маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны; прыцягнення ўвагі дзяцей і творчай моладзі праз сродкі візуальнага мастацтва да народных мастацкіх рамёстваў, традыцыйнага і сучаснага мастацкага тэкстылю; развіцця дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; выяўлення і падтрымкі юных талентаў; матывацыі педагогаў дадатковай адукацыі да ўдасканалення свайго прафесійнага майстэрства і інавацыйнага пошуку ў галіне дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
- У выставе-конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку тых, у якіх рэалізуюцца факультатыўныя заняткі мастацкай накіраванасці (далей - установы адукацыі). Узроставая катэгорыя ўдзельнікаў конкурсу: ад 6 да 18 гадоў.
- Выстава-конкурс праводзіцца з кастрычніка 2024 года па сакавік 2025 года ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:
першы этап (адборачны) - праводзіцца ва ўстановах адукацыі (кастрычнік-снежань);
другі этап (адборачны) – раённы (снежань);
трэці этап (адборачны) – абласны (студзень 2025);
чацвёрты этап (заключны) - рэспубліканскі - праводзіцца ў лютым 2025 года.
- На кожным этапе выставы-конкурсу ствараюцца арганізацыйныя камітэты па іх правядзенні (далей - аргкамітэты):
на першым этапе - кіраўніком установы адукацыі;
на другім, трэцім этапах - адпаведнымі структурнымі падраздзяленнямі раённых, абласных выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі;
на заключным этапе - Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Аргкамітэт узначальвае старшыня. Аргкамітэты зацвярджаюць журы адпаведнага этапу. У склад журы ўваходзяць прафесійныя мастакі, мастацтвазнаўцы, выкладчыкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
- Арганізатары выставы-конкурсу маюць права на апрацоўку персанальных звестак удзельнікаў (публікацыю спісаў пераможцаў, выданне дыпломаў, афіш, буклетаў і г.д.). Прадастаўленне творчых работ на выставу-конкурс азначае аўтаматычную згоду ўдзельніка і яго афіцыйнага прадстаўніка з умовамі выставы-конкурсу і з правам арганізатара на апрацоўку персанальных даных.
- Да ўдзелу ў раённым этапе выставы-конкурсу ў раённы аргкамітэт (ДУА “Лельчыцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”) да 12 снежня 2024 года аргкамітэтам адборачнага этапу неабходна прадставіць:
заяўку на ўдзел у раённым этапе рэспубліканскай выставы- конкурсу (дадатак 1 да палажэння);
выпіску з пратакола рашэння аргкамітэту па выніках адборачнага этапу выставы-конкурсу;
інфармацыйныя матэрыялы конкурсу на беларускай мове (каталожныя дадзеныя, заяўка) па электроннай пошце lelrctdim1@lelchitsy.gomel-region.by з паметкай "Саматканы цуд";
індывідуальныя і калектыўныя работы.
Даведкі па тэл.: 8(02356) 2 21 58.
- На выставу-конкурс прымаюцца індывідуальныя і калектыўныя работы, розныя па тэматыцы, кампазіцыі і тэхніцы выканання, традыцыйнага і сучаснага напрамку: ткацтва; вышыўка; народныя лялькі, лялькі ў нацыянальным строі; беларускі традыцыйны рэгіянальны касцюм, яго элементы і інтэрпрэтацыі; лямец; тэкстыльная аўтарская лялька; тэкстыльны арт-аб'ект (аб'ёмныя абстрактныя работы).
На зваротным баку кожнай работы абавязкова размяшчаюцца каталожныя дадзеныя, дзе ўказваецца назва работы; прозвішча, імя і ўзрост аўтара; назва аб'яднання па інтарэсах; прозвішча, імя, імя па бацьку педагога дадатковай адукацыі; поўная назва ўстановы (гл. дадатак 1).
Работы павінны быць творчымі і арыгінальнымі ў тэматычным плане, у эксперыментаванні з матэрыялам, мець яркае і выразнае раскрыццё вобразаў; выкананы акуратна, згодна з тэхналогіямі, у адпаведнасці з кампазіцыйнымі асаблівасцямі.
- Выстава-конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях: "Вышыўка",
"Ткацтва",
"Габелен",
"Лямец",
"Вязанне",
"Традыцыйная лялька",
"Сучасная лялька",
"Нацыянальны касцюм",
"Тэкстыльны каллаж",
"Арт-аб'ект".
Пераможцы і прызёры выставы-конкурсу вызначаюцца ў трох узроставых катэгорыях: 6-9 гадоў, 10-13 гадоў, 14-18 гадоў.
- Па выніках работы журы раённага этапу выставы-конкурсу вызначаюцца пераможцы і прызёры ў адпаведнасці з намінацыямі і ўзроставымі катэгорыямі ўдзельнікаў і ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені аддзела адукацыі Лельчыцкага райвыканкама.
- Работы ацэньваюцца ў адпаведнасці з крытэрыямі згодна з дадаткам 2 да палажэння.
Журы пакідае за сабой права на вызначэнне колькасці прызавых месцаў у намінацыях (колькасць прызавых месцаў можа быць павялічана або зменшана).
- Работы пераможцаў раённага этапу выставы-конкурсу будуць накіраваны ў г. Гомель да ўдзелу ў абласным этапе.
- Выдаткі па дастаўцы экспанатаў на выставу-конкурс, камандзіровачныя выдаткі асоб нясуць арганізацыі, якія накіроўваюць прадстаўнікоў устаноў адукацыі для ўдзелу ў выставе-конкурсе.
Дадатак 1
да палажэння
Заяўка
да ўдзелу ў раённым этапе выставы-конкурса дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Саматканы цуд”
№ п/п |
Назва работы |
Прозвішча, імя аўтара, узрост |
Назва аб'яднання па інтарэсах |
Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога |
Назва ўстановы |
Намінацыя “Вышыўка” |
|||||
1 |
“Конь” |
Іваноў Іван, 15 гадоў |
аб'яднанне па інтарэсах “Спадчына” |
Паўлавец Вольга Мікалаеўна |
ДУА “Лельчыцкая сярэдняя школа №1” |
Прыклад афармлення каталожных дадзеных |
Іваноў Іван, 15 гадоў аб'яднанне па інтарэсах "Спадчына" педагог Паўлавец Вольга Мікалаеўна ДУА “Лельчыцкая сярэдняя школа №1 |
Дадатак 2
да палажэння
Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Саматканы цуд”
Крытэрыі |
Балы |
||
Захаванне беларускіх народных рамёстваў |
от 0 до 10 |
||
Кампазіцыйнае і каляровае рашэнне |
от 0 до 10 |
||
Адзінства стылявога, мастацкага і вобразнага рашэння работы |
от 0 до 10 |
||
Арыгінальнасць ідэі, самабытнасць мастацкага ўвасаблення |
от 0 до10 |
||
Спалучэнне традыцыйнай творчасці і сучаснай культуры |
от 0 до10 |
||
Выкарыстанне новых тэхнік і тэхналогій у творчых работах |
от 0 до10 |
||
Максімальная колькасць балаў |
60 |
|
|
Дадатак 2
да загада
начальніка аддзела
Склад аргкамітэта раённага этапу рэспубліканскага конкурсу дэкаратыуна-прыкладной творчасці “Саматканы цуд”
Штукар А.У. – метадыст дзяржаўнай установы “Лельчыцкі
раённы вучэбна-метадычны камітэт”.
Лісіцкая А.М. – дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі
“Лельчыцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і
моладзі”.
Трошка Т.М. – намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
дзяржаўнай установы адукацыі
“Лельчыцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і
моладзі”.
Ханчыч А.Р. – метадыст дзяржаўнай установы адукацыі
“Лельчыцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і
моладзі”.