Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

В Приболовичской средней школе 02. 10. 2024 года проходил конкурс сочинений "Что такое единство", в котором принял участие ученик 6 класса, Акулич Павел.

Дата: 11 октября в 15:09, Обновлено 11 октября в 15:35
Автор: Акулич Е. К.
46 просмотров

Сачыненне 

“Што такое адзінства”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі   “Прыбалавіцкая сярэдняя школа”

Акцыя “Марафон адзінства”

Сачыненне 

“Што такое адзінства”

                                                                              Выканаў: Акуліч Павел,

                                                             вучань 6 класа

аг. Прыбалавічы, 2024

      Я нарадзіўся  і  жыву  ў цудоўнай краіне. Мая любімая Беларусь, хоць і невялікая, але вельмі прыгожая.  У мяне адразу ўзнікае пытанне. Што трэба рабіць, каб яна была заўсёды такой ? Жыць у адзінстве. А што такое адзінства? Для мяне адзінства – гэта сімвал згуртаванасці народа. Я, мая сям’я, мае сябры і знаёмыя разам  з’яўляемся часцінкай народа. А ўсе – мы непераможны беларускі народ.  Разам – мы сіла. Наша сіла ў адзінстве. На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва, людзі заўсёды імкнуліся да адзінства і згуртаванасці. У наш час, калі свет сутыкаецца з мноствам выклікаў і праблем, адзінства становіцца  важнейшым фактарам для выжывання і росквіту краіны. Наша сіла заключаецца ў адзінстве. Гэта азначае, што мы павінны працаваць разам, каб дасягнуць агульных мэт. Толькі так мы можам пераадолець цяжкасці і дасягнуць поспеху. Адразу згадваюцца радкі Людмілы Калумбінай:

Возьмёмся крепче за руки, друзья!

                                    В единстве целей  - наша сила,
 
                                   И забывать не стоит никогда,
 
                                   Чему история страны учила.
 
                                   Быть патриотами не сложно -
 
                                   Любовь к родной земле посильна всем.
                                    Единая любовь - оплот надёжный,
 
                                   Народ такой страны не победим.

        І калі хто  мяне спытае:” Ці ганаруся сваёй краінай?” Я без ваганняў адкажу: ”Так”.  Не любіць яе - гэта для мяне як здрадзіць маці, якая цябе нарадзіла ў пакутах і згадавала з любоўю.

        Нельга любіць тое, чаго не ведаеш, таму я цікаўлюся мінулым сваёй краіны, таму што, спазнаючы, пачынаеш суперажываць аб яе цяжкім лёсе. А ў гэты час у табе пачынае нараджацца такое пачуццё, як гонар за яе.                                                          З гісторыі мне вядома, што з 17 верасня 2021 года ў краіне адзначаецца  -  Дзень народнага адзінства. Менавіта, 17 верасня 1939 года Чырвоная армія здзейсніла акт гістарычнай справядлівасці, вярнуўшы істотную частку беларускіх земляў з спрадвечна беларускім народам, падзеленым супраць яго волі па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы ва ўлонне роднай зямлі. 17 верасня 1939 года стала пачаткам уз'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, якая была падзелена ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства тэрыторыі краіны, сем'яў, беларускага народа ў цэлым дазволіла Беларусі разам з усім савецкім народам выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальніц Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.Частка беларускага народа, якая была аддзелена на доўгія гады, зноў сталі адзіным цэлым.  Для  мяне і майго народа – гэты дзень з’яўляецца сапраўдным святам. Бо ідэя святкавання Дня народнага адзінства ў тым, каб аб'яднаць людзей у імя развіцця сваёй краіны.

        Рэспубліка Беларусь захоўвае сваю незалежнасць і суверэнітэт дзякуючы народнаму адзінству і вялізнаму інтэлектуальнаму і творчаму патэнцыялу людзей таленавітых, кваліфікаваных, шчыра жадаючых прынесці карысць свайму народу. Згуртаванасць, салідарнасць і паразуменне беларусаў, аб'яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці - гэтыя якасці заўсёды былі галоўнымі для мяне і майго народа. Я лічу, што  такімі і павінны заставацца. Упэўнена магу сказаць, што                                                                                                                                                                                          мая Беларусь  ідзе ўласным шляхам развіцця.

        І сёння яна - мірная, стабільная, прыгожая і незалежная краіна. Ёсць гісторыя, якой я ганаруся. Вельмі хочацца жыць і вучыцца ў такой прыгожай краіне. Берагчы і абараняць багацці Радзімы, імкнуцца да іх прымнажэння, ведаць і вывучаць гісторыю Беларусі, памятаць цудоўныя традыцыі яе працавітага народа. Пакланяцца памяці і спадчыне славутых беларусаў, вучыцца на яркіх біяграфіях нашых сучаснікаў. Ганарыцца дасягненнямі краіны і ўносіць свой уклад у яе далейшае развіццё і працвітанне. Бо залогам  паспяховага развіцця з'яўляецца  толькі адзінства народа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.