Паважаныя сябры!
Мы вельмi рады вiтаць Вас на старонках сайта нашай установы адукацыi.
Некалькі слоў аб нашай школе:
Наша школа - гэта другі дом для сотні навучэнцаў і больш за 20 педагогаў. Менавіта дом, таму што тут заўсёды цёпла, утульна і спакойна. Гэта месца, дзе навучэнцы не толькі ў поўнай меры раскрываюць свае здольнасці пад чулым кіраўніцтвам нашых вопытных педагогаў, але і ў першую чаргу вучацца ДАБРУ, СУМЛЕННАСЦІ І СПРАВЯДЛІВАСЦІ!
Сардэчна запрашаем у нашу школу!
На дасягнутым не спыняцца,
У педагогіцы новае браць,
Прагрэсіўным усім узбагачацца,
Каб асобе дзіцяці магчымае даць!
Школа, дзе заўседы рады гасцям!
МЭТА работы школы ў 2024/2025 нав.г.
Стварэнне камфортнай, здаровай і бяспечнай адукацыйнай прасторы школы, арыентаванай на развіццё індывідуальных магчымасцей усіх удзельнікаў педагагічнай дзейнасці і накіраванай на павышэнне якасці адукацыі.
ЗАДАЧЫ:
- Удасканаленне сістэмы работы школы па павышэнню якасці адукацыі праз узмацненне практычнай накіраванасці вучэбных, факультатыўных, стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў і далейшаму развіццю электроннай адукацыйнай прасторы школы;
- Павышэнне ўзроўня прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз расшырэнне магчымасцей выкарыстання ў рабоце інфармацыйнага асяроддзя , авалоданне сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі;
- Забеспячэнне ўмоў для захавання і ўзмацнення фізічнага, псіхалагічнага і маральнага здароўя вучняў праз актыўнае ўзаемадзеянне педагагічнага калектыва з бацькамі, уцягненне вучняў у творчую, сацыяльна значную і фізкультурна-аздараўленчую дзейнасць;
- Павышэнне фінансавай граматнасці вучняў і іх законных прадстаўнікоў праз уключэнне педкалектыва ў інавацыйную дзейнасць.
Напрамкі дзейнасці па выкананню пастаўленых задач
у 2024/2025 нав.г.
1. Павышэнне кампетэнтнасці педагогаў праз удзел у прафесійных конкурсах розных узроўняў, атэстацыю, актывізацыю работы па асвятленню вопыту ў рэспубліканскіх СМІ;
2. Пошук сучасных эфектыўных формаў і метадаў работы па развіццю алімпіяднага руху, даследчайі пазакласнай дзейнасці вучняў праз удасканаленне работы школьных метадычных аб’яднанняў, арганізацыю дыстанцыйнага навучання педагагоў;
3. Развіццё інфармацыйнай прасторы школы для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэса праз стварэнне і шырокае выкарыстанне інфармацыйных прадуктаў розных відаў (ЭСН, развіваючых праграм і гульняў, вучнёўскага парфоліа, настаўніцкіх блогаў і інш.);
4. Стварэнне сучаснага банка вучэбна-метадчнага і дыдактычнага забеспячэння адукацыйнага працэса ў кожным прадметным кабінеце;
5. Прыняцце дзейнасных мер з боку класных кіраўнікоў па ўцягненню вучняў у работу аб’яднанняў па інтарэсах творчай, інтэлектуальнай і спартыўнай накіраванасці;
6. Удасканаленне работы па гендарнаму і сямейнаму выхаванню вучняў, прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх у цесным узаемадзеянні класнага кіраўніка, педагога сацыяльнага і бацькоў;
7. Актывізацыя работы ўстановы адукацыі па прэзентацыі інавацыйнага вопыту на раённым школьным і раенным узроўнях